Сонцайка маё беларускае, шчасцейка!

Памятаеш, гэта кавярня, гэты духмяны кофе, ліецца мова твая прамяная, сунічная, я гляжу, паціху разглядаю кожныю рысачку, каб толькі ты, барані божа, нічога не зразумеў(хаця там і сляпы пабачыць, што я адчуваю)... Перахопленыя позіркі, мая сарамлівая ўсмешка. і твая ў адказ.

такая рэдкая на гэтым заўсёды заклапочаным твары, з яго пакутлівым выразам.

Ведаю, цяжка табе: вучыцца, зарабляць, матацца Менск-дом-Менск... а яшчэ такі чалавек. не для гэтага жорсткага часу. што ж зробіш? Тым цікавей, і на жаль як вынікае цяжэй.Я не спачуваю. Моцным не спачуваюць. Я проста адчуваю. Учарашняя кавярня, духмяны кофе...