Лецішча – рэч звышфайная…
Раніца: молім наш стары самаходзік, каб ён нас давёз. Помпа адмаўляецца працаваць. Едзем пад Песняроў. Спяваем уголас. Файна=)
Дзень: Суніцы! Вялізныя, чырвоныя, духмяныя, цёплыя…Бурбалкі соку, калі толькі адарвеш адну ад кусціка. Есці, покуль не вароціць ад іх) Смачна? Анягож!=)
Вечар: Робім грыль на нашым вогішчы, складзеным з валунчыкаў, што вырастаюць на палёх: сапраўднае язычніцкая капішча… Камяні захоўваюць дух і цеплыню агменю. На адным з іх – шчэ мінулагодняе: “Я яшчэ не попел і не прысак”. Абруціла вогнішча сабой. Полымя шугае – зусім не страшнае, лагоднае, блізкае. Кубачак кавы, сонца садзіцца. Па-вар’яцку ўпарта галосяць рапухі, на полі бачная белая постаць – бацян. Добранька. Маці просіць прачытаць “Пагоню”. Чытаю, захлюнаючыся паветрам (а мо пачуццямі?). Сціхаю. Замаўкае і наваколле. Здымаем сцягі: матуля – свій – савецкі, я – наш – бел-чырвона-белы…
Ноч: Кладземся спаць. Спім. А шостай пачынае завадзіцца трактар – г.зн. ужо раніца…