Памяць маленства:
«Прысак табе на язык!
Соль табе ў вочы,
А галавешка ў зубы!»
Божа, як страшна было!


Падумалася…а чаго я баялася ў дзяцінстве?
У нас дома адна шуфлядачка шафы была прыстасавана пад лекі. І мама заўсёды пужала тым, што там жыве вужака. Вядома, нішто там не жыў, але я, малое і дурное, верыла…
І расказвала ў садку, што у мяне дома жыве змяя. І мама па начох корміць яе манай кашай

А як вас дурылі ў дзяцінстве?