15:51

хочу заниматься с тобой всеми словами ©
Тутэйшыя!!!!!!!!

Адысці не магу дагэтуль…шыкоўна! Якая атмасфера (нат думак (!) на рускай мове не было), якія дэкарацыі, пастаноўка, рэжысёрскае рашэнне – гэта было незабыўна…

Запомніліся фразы “Маскаль кляты!!” (увесь зал у рогаце), “Дык гэта ж гарэлка!” (прайшло 2 хвіліны пасля таго, як выпіў велізарны шкалік). Акторы – майстры: зорны склад – Манаеў, Захарэвіч, Аўсяннікаў… Гэна Белахвосцік – артыстка хвігава – цярпець яе не магу. Не ўпадабала наступнае – Зносаку там не менш за 48 гадоў, Аленцы дык гадоў 40…

Але гэта нішто – калі залунаў наш сцяг, гэты свет, гэтыя анёлы… нат не дасчакалася, пакуль з’явяцца белыя стужкі на сцяге – ускочыла, пляскала, пляскала да болю ў далонях…ад ўсяго сэрца крыкнула “ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ”=) =)

Як той маўляў “Сэрца дагэтуль трымціць”….



Дарэчы: з днём народзінаў Янкі Купалы! Вялікага Народнага Паэта, імя, спадчына якога вяртаюць нам нацыянальны гонар, годнасць, абуджаюць пачуццё нязломнай еднасці. “Беларусь, маё сэрца…”

Жыве, працягвае біцца і ў нашы дні ў нашай памяці сэрца яго…=)

Жыве Купала!

Беларусь – жыцьме!



Комментарии
07.07.2007 в 21:19

- Скажите, вы любите Кафку? - Угу, грефневую...
вось у такія моманты па-светламу зайздрошчу менчукам...

са святам!!!
08.07.2007 в 20:16

хочу заниматься с тобой всеми словами ©
Чытала ў Сеціве, што гэта быў апошні раз...

старыя акторы (афіцыйная версія)...=( гм.

шкада.

Расширенная форма

Редактировать

Подписаться на новые комментарии
Получать уведомления о новых комментариях на E-mail