хочу заниматься с тобой всеми словами ©
Спрадвечная тэма, і досыць ўжо не арыгінальна, але… ну люблю я яго!)
Свабода Беларусь у летуценнях.
У даўніне здабыўшы даўніну,
Перад красой упаўшы на калені,
Цалуе і Сафію, і Дзвіну.
Свабода Беларусь у кніжным ранні
У Прагу кліча, у вандроўны прах,
Каб назаўсёды ў гэтым вандраванні
Стварыўся самы беларускі шлях?
Свабода Беларусь – душа, змаганне,
Знявечаная здрадаю зямля,
І на яе высокае дыханне
Накінута лукіская пятля…
Гаспода Беларусь – гаркота ў горле,
Спавіта адвакацкаю мальбой
І просьба застаецца: “…каб ня ўмёрлі”
Адзінаю малітваю жывой;
Гаспода Беларусь – у напаміне:
“Мне засталася спадчына…” – а ўсім
Застаўся край, дзе памяць вечна гіне,
Дзе на трасянцы можна скласці гімн:
“Я жыву у калхозі “Свабодны пуць”
І мне ў ём харашо пакуль
Плывуць вутаўкі маі – вуць, вуць, вуць!
Ходзяць курачкі маі – пуль, пуль, пуль!”
Л.Дранько-Майсюк
У даўніне здабыўшы даўніну,
Перад красой упаўшы на калені,
Цалуе і Сафію, і Дзвіну.
Свабода Беларусь у кніжным ранні
У Прагу кліча, у вандроўны прах,
Каб назаўсёды ў гэтым вандраванні
Стварыўся самы беларускі шлях?
Свабода Беларусь – душа, змаганне,
Знявечаная здрадаю зямля,
І на яе высокае дыханне
Накінута лукіская пятля…
Гаспода Беларусь – гаркота ў горле,
Спавіта адвакацкаю мальбой
І просьба застаецца: “…каб ня ўмёрлі”
Адзінаю малітваю жывой;
Гаспода Беларусь – у напаміне:
“Мне засталася спадчына…” – а ўсім
Застаўся край, дзе памяць вечна гіне,
Дзе на трасянцы можна скласці гімн:
“Я жыву у калхозі “Свабодны пуць”
І мне ў ём харашо пакуль
Плывуць вутаўкі маі – вуць, вуць, вуць!
Ходзяць курачкі маі – пуль, пуль, пуль!”
Л.Дранько-Майсюк
Дык вось. Ставіць сябе вышэй, бо штосьці там мела адбыцца, бо дзесьці там нехта склаў літаркі ў мае вершы й паклаў іх на паперу... Дзіцячы садок!.. %)
Праца па Бел. Літ-ры... Калі падкажэце, чаго трэ надумаць - надумаю...