хочу заниматься с тобой всеми словами ©
Наш родны край, славутая старонка,
тваіх чароўных скарбаў не злічыць.
І продкаў мова спеваў гусляў звонкіх
У нашым сэрцы велічна звініць.
тваіх чароўных скарбаў не злічыць.
І продкаў мова спеваў гусляў звонкіх
У нашым сэрцы велічна звініць.
І насамрэч. Алімпіяда прайшла, а звон застаўся. Туга на алімпіядзе перарастае ў тугу па алімпіядзе.Прыехала дамоў – рабіць няма чаго. Вольнага часу стоолькі. Што чытаць, калі не крытыку?

Але спачатку.
Пінск сустрэў не вельмі добрым надвор’ем, глыбокімі мінусамі – асеннія боцікі і лёгкая куртка не вытрымлівалі выпрабавання холадам.
Прышпіліў інтэрнат – для дзяцей з парушэннямі слыху: на дзвярах надпіс “дверь”, на акне- “окно”, у шафе – “новые кофты”, “тёплые кофты”… інструкцыя па пажарнай бяспецы – “ученікам категоріческі запрешчается самовольно устраівать в комнатах розеткі” О.О
Быт? Кармілі шмат, але дрэнна. З нямытага посуду (памятам галубцы, пасля якіх мы вельмі шкадавалі, што на 16 чалавек толькі адна прыбіральня

Прымалі дрэнна. Прынамсі, не было б з чым параўноўваць – спадабалася б болей. Мо і не было б так агідна, калі на простае пытанне “А што ў вас ў Пінску ёсць паглядзець?”, быў адказ “Гэта вам не ваш хвалёны Мінск, наш горад старажытней за ваш, у нас тут цэнтр палесся, старажытная зямля і гд” і так варожа-варожа.
Мазыр мінулагодні быў горадам птвушнікаў. Пінск стаў горадам быдлаў. Прычым быдлаў з Менскай прапіскай=)
Першы раз у жыцці я нацягнула 4 кофты і на калготкі 3 пары шкарпэтак. Мдам. І ўсё роўна Куліковіч (старшыня журы)сказаў, маўляў, скардзіліся на халадэчу, дык паглядзелі б на Ероху(урэшце напісалі правільна прозвішча), якая амаль голая бегала. О.О памятае, сцуко.
Пінск – горад, асветлены флікерамі. Каб дабрацца да школы, якая была метраў за 50, прыходзілася абыходзіць увесь квартал – на пераход. Штрафавалі за адсутначць флікераў. На радасць, не нас.
“Вы не маеце права выходзіць з інтэрната без суправаджэння”. Нічога, нават калі 18 гадоў.
У гэтым сэнсе былі файныя кіраўнікі – нават калі запалілі нас з водкай, адабралі толькі яе, а піва з кактэйлямі пакінулі. Пінская і так не каціла. Пах – як у ацэтона.
Кампанія таксама была вееееельмі файная. Мо, я была апошні год, дык успрымала ўсё больш…абвострана *?*. Але ўсе сябравалі, падтрымлівалі, была гітара. Звышфайна. Нат і не ведала, што сённяшнія 9-класнікі слухаюць тое, што і я. здаецца, такіх наогул няшмат.
Мну ўразіла “Калі ідуць на абардаж” па Караткевічу. Гулялі ў ногі! Мну любіць=) хадзілі са мной паліць. Не паліліся. Хаця, памятам, якія твары былі ў Брэсцкай вобласці, калі я ішла спакойна паліла, а Сцёпа піў піва. Ыыы=)=)=)
У Пінску акрамя касцёла глядзець няма чаго. Немаведама, чаму ўсе даводзілі, што гэта вельмі ўтульны і прыгожы горад. У нас быў яшчэ і мега-экскурсавод:
Посмотріте налево. Так проходіла свабдя Коласа. Магазін называется Буратіно. В магазіне можно купіть всё, что продаётся. Оні купілі бутылку віна. Поліклініка обслужівает в день 500 человек і гд
Спадабаўсо залеп “танцы ў іх выкладает прафесійны кубінец” =0
Такога было шмат, чаго толькі каштуе надпіс ў прыбіральны без знакаў прыпынку “Вода для тех нужд”. Так і падмывала прыпісаць ўнізе А для этих?
Калі пра конкурсы…
Пачалося з водгуку. Алена Руцкая. (йа мэгапаэтко) “Старыя фотаздымкі”. Такога прымітыву даўно не чытала. Што пісаць немаведама, усё на паверхні. Мну тупіў і смяяўся.
Далей выступалі. Наша візітоўка. Прыдумалі “Алімпіяду без комлексаў”. Самае смешнае, што нам не сказалі тэму і мы несле нешта ад сябе. Адпалілі – падымалі плакацік “Алімпіяда” дагары нагамі.спявалі “тое, што ёсць паміж намі”. Брэст пасля заспяваў тое ж. мы крычалі, як мехам ляснутыя, балёнікамі махалі, плакатамі Роднае слова, Алімпіяда. Запалілі=)
Запомнілі нас адназначна. Астатнія незадаволена шыпелі “сталіца”. Хай!
Я не снобка, але мну выводзіла тая “руская мова” іншых, а насамрэч – трасянка. І са сваёй трасянкай – займалі ж добрыя месцы!
Мы са сваёй узорнай мовай партапілі ў поўную ДУПУ.
Далей была лінгвістыка.оооооооооооо
Цяжкая. Я яшчэ раз зразумела, што існуе “гора ад розуму”. Шмат чаго напісала правільна, але пасля здалося, што надта на паверхні, мудрыла, перакрэслівала. Ускладняю як звычайна.
Нейкія назвы дакументаў пісаць. Я ж ім не бухгалтэр

Куліковіч звар’яцеў, не ведаў ўжо, чаго наўстаўляць…
Ы. Далей быў наш любімы конкурс. Вуснае выказванне. ОО.
Яно нарадзіла шэраг забабонаў – “сон сон памажы, тэму заўтра падкажы” *перад сном* і “шчаслівая памідорка (кашка, катлетка…), зрабі так, каб у мне была добрая тэма” *перад тым,як есці*
І дапрасілася ж. у мну была тэма Еўфрасіння – я вельмі рада. Іду 2й. на падрыхтоўку – 30 хвілін. Зуппэр. Сяжу, прыдумала добры пачатак, напісала да месца, дзе яна пайшла ў манастыр і тут сука, якая перад мі выходзіць выказвацца!!! Бля. Я - шок. Курвіска ляснутая! Я ліхаманкава прыдумляю план, натую вершы – і выходжу. Як кажуць – 2 хвілінкі ганьбы - ўсё. Так і тут.
Каму пашчасціла з тэмамі, каму не. Здараецца.
“няхай мая ўдача зноўку плача”
…
Ішла на абвяшчэнне вынікаў, як на плаху.
Так яно і здарылася – дыплом 3-й ступені. Самае лайно – не хапіла чвэрці бала да 2-й ступені (глядзела звод балаў).
Бля, стаю на сцэне, віншуюць – ліцэй – смяяўся, так радаваўся майму ганебнаму дыплому, нібы яны ўжо выйгралі першае агульнакаманднае месца *так яно і адбылося*, куліковіч сядзіць – галавой махае уууууууууу.
Агулам занялі 5е месца. Такога нізкага ніколі ў Менска пры мне не было!
Атрымалі сякія-такія падарункі *нашто мну 4-я пляшка?*
Са слязьмі пела “Плыві-плыві, ладдзя Алімпіяды”…
А пасля тупа выкінулі гэнае лайно з галавы, бо ў Крысцінкі быў дзень народзінаў. Ыыы=)=)=)
Святкавалі звышфайна! Нейкі конкурсы навыдумлялі…Знялі ў кабінеце партрэт лукі і павесілі Панчанку. “Пакажыце Праваслаўны календар, пакажыце пажоўклыя газеты, пакажыце Кулікляндыю”=) купілі ёй сабачку і вуткі-вуткі ў ванне плаваць. Як напамін пра гусюсюсю=)
А пасля гулялі ў ногі…мля. Часа 4. у мну пасля было такое ўражанне, што мну, прабачце, доўга *і па-рознаму* маркітавалі…балела ўсё. Я амаль навучылася садзіцца на шпагат! *нат у дзяцінстве не магла=)*
Самы файны ўспамін – як Андрэй ўпаў ў аўтобусе. Шкада, я гэтага не бачыла!

“Што ў маім сэрцы алімпіяда? Гэта святло душы”
Ладдзя Алімпіяды ўплыла. Я памахала ёй рукой. І ўсміхнулася. Успамінаецца заўжды лепшае.
Алімпіяда навучыла мяне “па-беларуску чуць і бачыць”. Навучыла мяне мове. Я ўдзячная. Вельмі-вельмі.
Я хачу не пагубляць знаёмствы. Цікавыя. І галоўнае, шчырыя.
Плыві, плыві, Ладдзя Алімпіяды,
Пад ветразямі ведаў праз гады.
Няхай навукі вабяць далягляды
Таленавітых, творчых, маладых…

канечне не=)
пералічыць чым?
туга і сум закраліся ў маю нікчэмную душонку.*скупая мужчынская сляза пабягла па шчацэ* насамрэч пасля алімпіяды засталіся толькі ўспаміны.толькі прыемныя ўспаміны)) і надзея на тое, што гэтыя знаёмствы застануцца
куды ж яны падзенуццо=)
Мне Пинск нравится, но, наверное, больше из-за родственников. А Минск естественно вне конкуренции.
Поздравляю с 3 и пятым местами. А сколько всего команд принимало участие?
Как же мне нравится эмблема на ваших майках.
с неімовернымі усіліямі она сделала это! =)
Спасібкі.
Всего 8 - все області+ Ліцей БГУ і город Мінск (мы)