хочу заниматься с тобой всеми словами ©
Вось ўсе лаюцца, маўляў, не спадабалася, маўляў, заблытаны сцэнарый адсутнічае сцэнарый, харэаграфія – лайно, вершаў – няма…
Мо ў мяне не такое крытычнае вока, мо я проста з дзіцячай радасцю адклікаюся душой на ўсё беларускае, няхай сабе зробленае на скорую руку, але мне спадабалася.
Асабліва музыка: Госьціца, “Ліцьвінскі хмель”, “In search for” і, канешне ж, NRM.
Мінусы, канечне, сур’ёзныя – Жанчак (саліст “In search for”) мяне наогул раздражняў сваімі выкрутасамі а-ля “я супэр-зорка”. Але ў голасе яму не адмовіш. Ў канцы ён наогул пачаў прадстаўляць сваіх музыкаў мала што па-расейску, дык яшчэ й не даў галоўнай гераіне (ці герою – Багдановіча іграла дзяўчына) нават выйсці на паклон.
Вось тут мне зусім было незразумела – чаму Багдановіча іграе дзяўчына, ды і карацей, што ён (яна?) робіць, з кім на вуліцы сустракаецца, адкуль бяруцца раптоўна русалкі (не ну зразумела, героі), што да чаго. Намяшана-наблытана…
Нейкі недарэчны рэп на верш Багдановіча О_о
Аркестр на вышыні – паміж сярэдней харэаграфіяй і аркестрам, я, канешне, выбрала апошні.
Глядзела, як рознакаляровыя промні скакалі па флейце, які апантана-натхнёны твар быў ў дырыжора, на тонкія рукі скрыпачкі, на тоўстае пуза арыстакрата-кантрабаса…
А Вольскі быў з сарваным голасам і нейкі памяты. А і ўсё роўна песні зайшлі добра. Насамрэч, дзіўна было чуць “чаканне дастала” са сцэны Філармоніі=)
не магла стрымацца, пела, пляскала^^
Але самы вялікі мінус – адсутнасць вершаў і змазаны фінал. Дзе, прабачце, санэты, дзе Зорка Венера, трыялеты, ДЗЕ ПАГОНЯ?! Завяршылі б Пагоняў (была ўпэўнена, што менавіта для гэтага і запрасілі НРМ) – было б самае тое. А разумець, што ўжо ўсё, толькі па таму, што людзі пачынаюць уставаць – гэта, прабачце, недаравальна.

І хоць хацела напісаць пазітыўнае што-неб., не атрымалася.
Не, мне спадабалася. І асяроддзе, і задумка (толькі маглі б якасней зрабіць і прасцей).
Мы таму выршылі пісаць свій сцэнар – з Трыялетам і з Пагоняй:)


@темы: тронуло, писательство, отходняк, даты, для памяти, выдурняцца, Позитив, крытыкую